АДКРЫТЫЯ СЭРЦЫ
Напярэдадні святкавання 80-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Слонімскім раенным цэнтры культуры адбылося адкрыцце выставы творчага аб’яднання «АРТ Слонім», якая прысвечана юбілейнай даце і памяці тых, хто ахвяраваў сабой дзеля будучыні! прадстаўлены работы таленавітых мастакоў: Андрэя Сідарава, Тамары і Аляксандра Сцяцэнка, Яўгена Іванова, Уладзіміра Кулеша, Наталлі Валюкевіч, Васіля Грыневіча, Алега Іванова, Міколы Бушчыка. Экспануюцца як пейзажы, так і нацюрморты. Наведаць выставу можа любы жадаючы на працягу дзвух месяцаў.