ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
ФОТАФАКТ
Раённую выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне, наведалі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна і вучні 2 "А" класа ДУА "Гімназія №1 імя М.Ф.Сінічкіна г.Слоніма".
Падчас наведвання выстаўкі прысутныя даведаліся пра гістарычныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, подзвігі савецкага народа, мужнасць, адвагу і гераізм.
Убачылі і ўразіліся тэматычнымі работамі майстроў, выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, такіх як: выраб лялек, вышыўка, інкрустацыя саломкай і саламяная пластыка, ткацтва пояса, каўровая тэхніка, шыццё, пап'е-машэ, аб'ёмнае фізічнае мадэляванне, мастацкая кераміка, разьба па дрэве, вязанне кручком, выцінанка, пейп-арт, змяшаная тэхніка.
Дзякуй героям Вялікай Айчыннай Вайны за жыццё і мірнае неба над галавой!