"Зямля пад белымі крыламі"

16.05.2025 12:52 Администратор
Печать

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

ФОТАФАКТ

Раённую выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне наведалі вучні 3 "Г" класа Сярэдняй школы №8 і вучні 4 "А" і 4 "Б" класаў Сярэдняй школы №7 г.Слоніма.
Падчас наведвання выстаўкі дзеці даведаліся пра гістарычныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне, подзвігі савецкага народа, мужнасць, адвагу і гераізм. Убачылі і ўразіліся тэматычнымі работамі майстроў, выкананымі ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, такіх як: выраб лялек, вышыўка, інкрустацыя саломкай і саламяная пластыка, ткацтва пояса, каўровая тэхніка, шыццё, пап'е-машэ, аб'ёмнае фізічнае мадэляванне, мастацкая кераміка, разьба па дрэве, вязанне кручком, выцінанка, пейп-арт, змяшаная тэхніка.
Дзякуй героям Вялікай Айчыннай Вайны за жыццё і мірнае неба над галавой!

 

 

Обновлено 16.05.2025 12:55  


Последние новости