Интернет ресурсы



Счетчик посещений

 

Кто на сайте

Сейчас 285 гостей онлайн

Нематэрыяльная культурная спадчына PDF Печать E-mail
Автор: Administrator   
26.02.2018 16:10

 

ЭЛЕМЕНТ НЕМАТЭРЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

"ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ НА СЛОНІМШЧЫНЕ. КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАЕ ПЕЧЫВА"

 

16.12.2016 г. у памяшканні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады папытаннях гісторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры.

ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” прадставіў на пасяджэнні рады элемент НКС “Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна абрадавае печыва”. Рашэннем рады ад 16.12.2016  № 11-01-01/13 дадзены элемент увайшоў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне іграе важную ролю як для мясцовай супольнасці, так і для носьбітаў традыцыі, а таксама  для тых, каму  яна становіцца неабходнай у пэўных абставінах.Сакральная функцыя традыцыі выпечкі караваяў раскрываецца, акрамя асноўнага працэсу прыгатавання, праз мясцовыя замовы, каравайныя песні. 

Паўлаўскія каравайніцы выпякаюць караваі на розныя патрэбы: вяселле, Вялікдзень (булкі, пірагі -  “Пасха”, “Крыжык”, “Мазурка”, “Пляцёнка”, “Бабкіны пірагі”, “Чырвоная горка”), Троіцу (“Траецкі”), а таксама для сустрэчы гасцей. Асаблівасць слонімскіх караваяў у тым, што тут захавалася лакальная традыцыя выпякаць караваі з выкананнем тутэйшых звычаяў і павер’яў, з песнямі, жартамі і прымаўкамі, якіх каравайніцы прытрымліваюцца гэтак жа, як і канкрэтнай рэцэптуры.

 

 

Галоўнае месца сярод караваяў займае ВЯСЕЛЬНЫ КАРАВАЙ – самы працаёмкі і дэкарыраваны фігуркамі з цеста “шышкамі”. Звычайна яго выпякаюць некалькі дзён: у першы – падрыхтоўка (прапальванне печы), у другі – замешванне цеста для каравая, асобна для “шышак” іх выраб і выпяканне “шышак” і каравая, у трэці – упрыгожванне маленькіх караваяў і галоўнага каравая, які важыў да 16 кг. Колькасць шышак на вясельным караваі даходзіла да 600 адзінак. Птушкі – сімвал будучых дзяцей, калоссі – сімвал дабрабыту, кветкі – для радаснага жыцця.

 

 

ГАСЦЯВЫ КАРАВАЙ па рэцэптуры і дэкарыраванню падобны да вясельнага. Але часам у яго аздобленне дабаўляюць кветкі, вырабленыя з яркіх стужак, а з прэснага цеста складаюць памятныя надпісы, альбо сімвалы свят.

 

 

 

ВЯЛІКОДНЫЯ КАРАВАІ (пірагі) рэцэптаў якіх шмат існуе ў вёсках Слонімшчыны. Вялікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую Чырвоную пятніцу. Яны бываюць рознай формы і кожны мае свае ўпрыгожванні:

- пірог “Пасха” – круглай формы, высокі, на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, для разгаўлення;

- пірог “Крыжык” – высокі пірог круглай формы, на версе выява крыжа, выпякаецца для памерлых родзічаў;

- пірог “Мазурка” – круглай формы, выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны;

- пірог “Пляцёнка” – круглай формы, зверху пераплецены жгутамі. Прызначаецца для частавання валачобнікаў;

- бабкіны пірагі – круглай формы, зверху аздоблены фігуркамі жывёл, кветачак. Выпякаецца для частавання дзяцей;

- “Чырвоная горка” – пірог з замочанага аўса, у які клаліся чырвоныя яйкі. Прызначаецца для жывёл, як засцярог ад сурокаў і хвароб.

 

 

ТРАЕЦКІ КАРАВАЙ. На сёмуху і ў наш час выпякаюцца летнія булкі – пірог “Траецкі”. Што датычыць яго рэцэпта, то адметнай рысай тут з’яўляецца дабаўленне тварагу, карыцы і ўпрыгожванне зелянінай.

 

  


 

Захавальнікамі, носьбітамі, транслятарамі традыцыі выпячкі слонімскіх караваяў з’яўляюцца ўдзельніцы народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы”філіяла “Навасёлкаўскі цэнтр культуры”.  

 

 

 

Заказаць каравай на розныя патрэбы магчыма па тэлефону:

8 (01562) 71-2-30 альбо 8 (029) 973-91-79 (кіраўнік калектыву Лазута Алена Рамуальдаўна)

 

Обновлено 03.11.2020 12:23
 


Последние новости

Символика

Выбор языка