ВЯЛІКДЗЕНЬ: ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры разам з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
“Беларускае маст ацтва выцінанкі”
Людмілай Георгіеўнай Руткоўскай правялі майстар-клас па выцінанцы. Некаторым вучням 2 “В” класа сярэдняй школы № 9 г. Слоніма ўпершыню прыйшлося паспрабаваць сябе ў гэтым відзе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Такім маленькім, але вельмі старанным дзецям удалося стварыць непаўторныя велікодныя паштоўкі.