"ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ"

19.04.2025 19:39 Администратор
Печать

ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

Напярэдадні Вялікадня вучні сярэдняй школы №8 г.Слоніма завіталі ў этнагасцёўню "Каравайніцкая", у госці да носьбітаў і пераемнікаў элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны - удзельніц народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы”, каб бліжэй пазнаёміцца з майстэрствам выпечкі традыцыйных Велікодных караваяў на Слонімшчыне, такіх як:

“Пасха” - пірог для асвячэння;

“Крыжык” - пірог для памерлых продкаў;

“Пляцёнка” - пірог для валачобнікаў;

“Бабкіны пірагі” - для дзетак;

“Мазурка” - пірог для гасцей;

“Чырвоная горка” - пірог для хатняй жывёлы, а таксама даведацца пра старажытныя традыцыі святкавання светлага свята, паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі” на анімацыйнай праграме “Цуда-печка”.

 

 

Обновлено 19.04.2025 19:42  


Последние новости