ЭТНА-СКАРБОНКА “СУВЯЗЬ З ПРОДКАМІ!”
Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам” працягваецца. Спецыялісты метадычнага аддзела Слонімскага раённага цэнтра культуры здзейснілі фальклорна-этнаграфічную экспедыцыю да Пятрашкі Ніны Тарасаўны (аграгарадок Вялікія Шылавічы) і Філітовіч Людмілы Дзмітрыеўны (аграгарадок Сасноўка), каб больш даведацца пра вясельныя традыцыі Слонімшчыны.