ЗЕЛЯНЕЦ - ВЯСНЫ КАНЕЦ
Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам” працягваецца.
Напярэдадні свята Сёмуха ў сельскіх клубных установах Слонімшчыны прайшлі займальныя праграмы для дзяцей, напоўненыя радасцю, весялосцю і традыцыйным духам гэтага светлага свята. На свежым паветры дзеці з захапленнем удзельнічалі ў народных гульнях і карагодах, вучыліся плесці вянкі з бярозавых галінак і з задавальненнем далучыліся да атмасферы народных абрадаў і звычаяў.
Гульнёвая праграма “Траецкія забавы” - Вялікашылавіцкі цэнтр культуры.
Конкурсна-гульнёвая праграма “Знаўцы беларускіх традыцый” - Новадзевяткавіцкі цэнтр культуры.
Гульнёвая праграма “Бярозку прыбіраем - Тройцу сустракаем” - Жыровіцкі цэнтр культуры.