"АБЛАСНЫ ФОРУМ МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ"

16.10.2025 11:21 Администратор
Печать

АБЛАСНЫ ФОРУМ МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ

Майстар народных мастацкіх рамёстваў Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры (малады спецыяліст) - Марыя Зелянко і носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" - Людміла Руткоўская прынялі ўдзел у абласным форуме маладых спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу "Памяць народа ў надзейных руках", з прэзентацыяй сваёй творчасці і дэманстрацыяй майстар-класаў па традыцыйных рамёствах - дэкаратыўным роспісе па шкле і выцінанцы для ўдзельнікаў форума, які арганізавалі спецыялісты ДУК "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці".

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя спецыялісты клубных устаноў Слонімшчыны - філіялаў Дзераўноўскі і Жыровіцкі цэнтры культуры.

Праграма форума была насычанай, разнастайнай і матывацыйнай, натхніла моладзь на пошук і ажыццяўленне новых творчых крэатыўных ідэй.

 

 

 


Последние новости