ДЗЕ ДУХ КАРАВАЯ, ТАМ ПАНУЕ КАХАННЕ!
Жыхары аграгарадка Навасёлкі далучыліся да агульнаабласнога праекта “ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: вучымся разам з бацькамі”, прыняўшы ўдзел у анімацыйнай праграме “Хлеб духмяны”. Разам з удзельнікамі народнага фальклорнага калектыву "Чараўніцы-каравайніцы" дзеці і дарослыя рупліва працавалі над вырабам “шышак” на каравай.

