"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць""
30.03.2024 19:05
Администратор
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках рэалізацыі раённага праекта
"Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам",
майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ
КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць",
для дзяцей прышкольнага лагера "Галактыка" ДУА "СШ√5".
Праграма традыцыйнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай.
Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра";
дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны"
і "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамествах:
аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык
мастацтва аплікацыі саломкай;
ткацтву пояса на настольным лентаткацкім станку - Дзевятчанка В.А.;
вышыўцы - Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь.
З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да
традыцыйнай культуры нашых продкаў.

Обновлено 30.03.2024 19:12
Последние новости