"ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць""

30.03.2024 19:05 Администратор
Печать
ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ
     ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
 
У рамках рэалізацыі раённага праекта
"Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам",
 майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ
 КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць",
для дзяцей  прышкольнага лагера "Галактыка" ДУА "СШ√5".
Праграма традыцыйнага калейдаскопа была  насычанай і разнастайнай.
 
Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці "Цуды з бабулінага куфра";
дэманстрацыю відэаролікаў "Рамёствы Слонімшчыны"
і "Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне";
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамествах:
аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык
мастацтва аплікацыі саломкай;
ткацтву пояса на настольным лентаткацкім  станку - Дзевятчанка В.А.;
вышыўцы - Міхед А.М., народны майстар  Рэспублікі Беларусь.
 
З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да
традыцыйнай культуры нашых продкаў.

 

БОЛЬШЕ ФОТОГРАФИЙ ЗДЕСЬ 

 

 

 

 

Обновлено 30.03.2024 19:12  


Последние новости