АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА
Значная падзея сёння адбылася ў аддзеле рамёстваў і
традыцыйнай культуры - святочнае адкрыццё
ВЫСТАВАЧНАЙ ЗАЛЫ "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА"
і раённай ВЫСТАЎКІ-КОНКУРСА дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва творчых вырабаў майстроў Слонімшчыны
"ПОБАЧ З СУЧАСНАСЦЮ - МІНУЛАЕ", прымеркаванай да
80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мерапрыемства адкрыла начальнік аддзела культуры –
Галіна Васільеўна Данільчык. Усе прысутныя пазнаёміліся з
экспазіцыямі этнакутка, паўдзельнічалі ў майстар-класах па
старажытных відах рамёстваў, такіх як прасаванне льнянога,
саматканага палатна поцягам, навіванне ніткі на цэўку, ткацтве
на кроснах, а таксама пазнаёміліся з майстрамі Слонімшчыны
і іх творчымі вырабамі. Кожны прысутны змог адчуць
самабытнасць культуры беларускага народа, дакрануцца да
культурнай спадчыны нашых продкаў і апынуцца ў сучасным
творчым асяроддзі таленавітых майстроў Слонімшчыны.
