ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯУ выставачнай зале аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
"АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА" адбылося адкрыццё выстаўкі
носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
"Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Георгіеўны Руткоўскай
"Чароўны свет выцінанкі". У сваіх работах майстар увасабляе
разнастайныя тэмы: фальклорныя матывы, прыгажосць роднага краю,
міфалагічны свет, сюжэты да рэлігійных святаў. Асаблівасцю работ
Людмілы Георгіеўны з'яўляюцца вытанчанасць выканання і высокі
мастацкі ўзровень. Выставачныя работы захапілі ўсіх наведвальнікаў
мерапрыемства, у тым ліку малодшую аудыторыю –
вучняў 4 "А" класа сярэдняй школы № 5.
Запрашаем усіх наведаць выстаўку!

