ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ.
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ
Для першакласнікаў Сярэдняй школы № 8 г. Слоніма
спецыялістамі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры
быў праведзены майстар-клас па мастацкаму роспісу
(па матывах агоўскага роспісу). Дзецям упершыню
давялося працаваць у гэтай тэхніцы і тым большую
зацікаўленасць яна вызвала. Кветкавыя ўзоры і птушкі
ва ўсіх атрымаліся надзвычай яркімі і маляўнічымі.
Кожны з дзяцей стварыў непаўторную каляровую закладку.

