"Ад мінулага да сучаснага"
03.08.2024 23:47
Администратор
ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ
Для дзяцей прышкольнага лагера "Бригантина"
СШ №8 г.Слоніма спецыялістамі аддзела рамёстваў
была праведзена інтэрактыўная праграма
"Ад мінулага да сучаснага".
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, як жылі нашы
продкі, паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі
калекцыі работ сучасных майстроў Слонімшчыны,
якія зроблены ў разнастайных тэхніках: роспіс па
тканіне і шкле, мастацкая кераміка і вышыўка,
саломапляценне і аплікацыя саломкай, ткацтва паяса і
габелена, спіральнае пляценне з травы, разьба па дрэве,
выраб традыцыйнай лялькі і тэкстыльных сувеніраў.
А яшчэ, дзеці павесяліліся ў пазнавальных гульнях і
самыя актыўныя атрымалі сувеніры ручной работы!
Обновлено 04.08.2024 00:04
Последние новости