"Нематэрыяльная культурная спадчына Слонімшчыны"
02.10.2024 09:06
Администратор
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ:
МОЛАДЗЬ І НОСЬБІТЫ
Сёння ў выставачнай зале Слонімскага раённага
краязнаўчага музея імя І.І. Стаброўскага адбылося
ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Нематэрыяльная
культурная спадчына Слонімшчыны", арганізаванай
аддзелам рамёстваў. На выстаўцы кожны жадаючы
змог дакрануцца да нашай спадчыны і пазнаёміцца
з элементамі НКС і іх носьбітамі:
"Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне.
Каляндарна-абрадавае печыва"
(носьбіты - народны фальклорны калектыў
"Чараўніцы-каравайніцы")
"Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення"
(носьбіты: Т.К. Федаровіч, В.У. Мароз, В.Б. Вянскоўская
і носьбіт аплікацыі саломкай А.В. Зелянко)
"Беларускае мастацтва выцінанкі"
(носьбіт Л.Г. Руткоўская).
У рамках выстаўкі ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у
традыцыйных майстар-класах ад носьбітаў НКС.
Нематэрыяльная культурная спадчына –
каштоўны здабытак многіх пакаленняў беларусаў.
Яе зберажэнне - наша агульная справа, якая мае
значную ролю для захавання гісторыі і развіцця
нацыянальнай культуры беларускага народа.

Обновлено 02.10.2024 09:14
Последние новости