ФОТАФАКТ
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: МОЛАДЗЬ І НОСЬБІТЫ
Выстаўку "Нематэрыяльная культурная спадчына Слонімшчыны"
наведалі вучні 3 "В" класа ДУА "СШ №9" і вучні 2-х і 3-х класаў
ДУА "Гімназія №1 г. Слоніма".
Самабытная культура Слонімшчыны вельмі зацікавіла падрастаючае
пакаленне: дзяцей уразілі калекцыі работ носьбітаў НКС па
саломапляценні і аплікацыі саломкай, выцінанцы, а таксама
каляндарна-абрадавае печыва - вясельны каравай.
Запрашаем усіх наведаць выстаўку!