"Майстар-класы"

25.03.2025 08:21 Администратор
Печать
 ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Цікава і пазнавальна распачаліся вясновыя канікулы для дзяцей навучальных устаноў Слоніма: спецыялісты аддзела рамёстваў правялі для іх майстар-класы па традыцыйных і сучасных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Галактика" (Сярэдняя школа №5) і "Умные детки" (Гімназія №1), праведзены майстар-класы па аплікацыі саломкай, дэкаратыўнаму роспісу, лепцы з салёнага цеста.
А для выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна - майстар-клас па дэкупажы.

Обновлено 25.03.2025 08:25  


Последние новости