"Зямля пад белымі крыламі"

06.05.2025 11:48 Администратор
Печать
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё раённай выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Зямля пад белымі крыламі", прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне і прэзентацыя патрыятычнай калектыўнай кампазіцыі майстроў аддзела рамёстваў "Дзякуючы і насуперак!", персанальнай работы народнага майстра Рэспублікі Беларусь па вышыўцы Міхед Алены Мікалаеўны "Сімвалы маёй Радзімы".
Тэму Вялікай Айчыннай Вайны майстры паказалі і раскрылі праз беларускія мастакія рамёствы: ткацтва, вышыўку, інкрустацыю саломкай і саламяную пластыку, мастацкую кераміку, выраб лялек, шыццё, пап'е-машэ, аб'ёмнае фізічнае мадэляванне. Таксама праз разьбу па дрэве, выцінанку, вязанне, пейп-арт, змяшаныя тэхнікі.
Кожная работа паказвае якім цяжкім коштам дасталася нашым дзедам і прадзедам Вялікая Перамога.

Мы памятаем, ганарымся, дзякуем!

 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

Обновлено 06.05.2025 11:52  


Последние новости