Раённую выстаўку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Слонімшчыны "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаную 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне наведалі вучні 4 "А" класа Сярэдняй школы №5 і 3-х класаў Гімназіі №1 імя М.Ф.Сінічкіна г.Слоніма.ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Таленавітыя майстры Слонімшчыны ўразілі юных наведвальнікаў сваёй творчасцю, умела раскрыўшы тэму Вялікай Айчыннай Вайны праз розныя віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Дзеці папоўнілі свае веды аб Вайне, падзяліліся гісторыямі жыцця і подзвігаў сваіх прадзедаў ветэранаў.
Подзвіг народа несмяротны... Беларусь памятае!