Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" на Слонімшчыне - Людміла Руткоўская, правяла майстар-клас па выцінанцы для настаўнікаў Шылавіцкай сярэдняй школы.ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ
Людміла расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці стварэння, прадэманстравала свае аўтарскія работы, якія вельмі ўразілі прысутных і натхнілі на заняткі творчасцю.