"Ад мінулага да сучаснага"

22.05.2025 10:18 Администратор
Печать
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі настаўнікі Шылавіцкай сярэдняй школы.
Падчас інтэрактыўнай праграмы госці даведаліся пра прадметы беларускага побыту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класах па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ.
Згулялі ў пазнавальныя і вяселыя гульні - "Сімвалы роднай зямлі" і "Ручнік-паяснік".
 

БОЛЬШ ФАТАГРАФІЙ 

Обновлено 22.05.2025 10:22  


Последние новости