"Ад мінулага да сучаснага"

15.07.2025 14:10 Администратор
Печать
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" наведалі дзеці выхаваўча-аздараўленчага лагера "Звезда" сярэдняй школы №2 г.Слоніма.
Падчас інтэрактыўнай праграмы дзеці даведаліся пра прадметы беларускага побыту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класе па навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ.
Згулялі ў пазнавальную вясёлую гульню - "Ручнік-паяснік".

Пазнавальна і весела праводзім летнія канікулы!

 

Обновлено 15.07.2025 14:13  


Последние новости