МАЙСТАР-КЛАС ЛЯЛЬКА "КУПАЎКА"
Майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры Іна Міхайлаўна Пацынка прадэманстравала майстар-клас па вырабе абрадавай лялькі "КУПАЎКА".
Свята "КУПАЛЛЕ" - гэта старажытнае славянскае свята, прысвечанае летняму сонцастаянню і росквіту прыроды.
Сутнасць свята заключаецца ў ачышчэнні, аднаўленні, сувязі з прыродай і продкамі, а таксама ў шанаванні традыцый.
Адным з галоўных атрыбутаў свята была абрадавая лялька "КУПАЎКА", якая сімвалізуе пачатак купанняў і ачышчэнне. Рабілі купаўку дзяўчаты і жанчыны. Упрыгожвалі яе кветкамі, травамі, стужкамі і пускалі плыць па вадзе з верай у хуткае выкананне жаданняў, вызваленне ад хвароб і нягод.