"Часоў злучная ніць"

13.08.2025 08:49 Администратор
Печать

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У рамках рэалізацыі раённага праекта "Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам!" майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП "Часоў злучная ніць" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Бригантина" Сярэдняй школы №8 г.Слоніма.

У рамках мерапрыемства дзеці ўбачылі калекцыі творчых работ майстроў Слонімшчыны, азнаёміліся з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення" (носьбіты - Федаровіч І.К., Мароз В.У., Вянскоўская В.Б.; Зелянко А.В. - аплікацыя саломкай) і "Беларускае мастацтва выцінанкі" (носьбіт Руткоўская Л.Г.), назіралі як старанна майстры вышываюць ручнік, выцінаюць папяровыя ўзоры, распісваюць па агоўскіх матывах, працуюць з залатой саломкай.

А для жадаючых больш дасканала авалодаць сакрэтамі рамёстваў, спецыялісты правялі майстар-класы па вышыўцы, выцінанцы, дэкаратыўным роспісе, аплікацыі саломкай.

Пазнавальна праводзім летнія канікулы!

 

Обновлено 13.08.2025 08:51  


Последние новости