ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ
У рамках адкрытага паседжання аматарскага аб’яднання “Спадчына” адбылася творчая сустрэча “У адзінстве, згодзе ды творчасці” з сям’ёй Філітовіч: Марына Анатольеўна прафесійна займаецца інкрустацыяй саломкай, Сяргей Васільевіч – працуе з дрэвам.
Сумесная творчасць майстроў – калекцыя вырабаў, аздобленых інкрустацыяй з традыцыйнымі беларускімі матывамі. Вясковыя хаткі, калодзежы, млыны – асноўная, родная сэрцу тэматыка, блізкая з дзяцінства.
З вялікай ахвотай ва ўтульнай прасторы выставачнай залы Слонімскага аддзела рамёстваў удзельнікі аб’яднання і сланімчане-аматары народнай творчасці пад кіраўніцтвам Марыны Анатольеўны асвойвалі асновы інкрустацыі саломкай.