"Майстэрства ўмелых рук"

08.10.2025 09:31 Администратор
Печать

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У межах рэспубліканскай акцыі "Павага, клопат, адказнасць" і дэкады "Залаты ўзрост", прысвечанай Дню сталых людзей, у выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрытае паседжанне аматарскага аб’яднання "Спадчына", на якім прайшла творчая сустрэча "Майстэрства ўмелых рук" з Раісай Казловай - майстрам па пляценні з папяровай "лазы".

Ужо звыш дзесяці гадоў Раіса Мікалаеўна ўдасканальваецца ў гэтым сучасным накірунку творчасці, асвойвае новыя формы вырабаў і віды пляцення.

Для ўдзельнікаў творчай сустрэчы майстар дэманстравала калекцыю непаўторных вырабаў і дзялілася творчымі сакрэтамі падчас майстар-класа.

 

 

Обновлено 08.10.2025 09:35  


Последние новости