ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў прымаюць удзел у ІХ Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» (страны ўдзельнікі — Рэспублікі: Беларусь Расія, Азербайджан, Арменія, Казахстан, Таджыкістан , Узбекістан, Малдова) у Магілёве.

На выставе-кірмашы «Народны каларыт» — тэматычнай пляцоўцы абласцей Рэспублікі Беларусь і г.Мінска Слонімскія майстры дэманструюць калекцыі творчых работ, праводзяць майстар-класы па вышыўцы, карункапляценні, аплікацыі саломкай і запрашаюць гасцей набыць традыцыйныя сувеніры на лакацыі Гродзенскай вобласці.

Мы рады прадставіць традыцыйную культуру Гродзеншчыны на Міжнародным узроўні!

 

Новости центра

Больше новостей