КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі ўдзел у раённым свяце «Кожная пятніца — роднае, сваё», якое адбылося ў Слонімскім раённым цэнтры культуры.

Майстры дэманстравалі калекцыі на выстаўцы «Скарбы Слонімскай зямлі» і праводзілі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах: выцінанцы, мастацкай кераміцы, карункапляценні, вышыўцы, ткацтве пояса, вырабе абярэгавай лялькі, мастацкім роспісе, аплікацыі саломкай.

 

Новости центра

Больше новостей