ВЕЛІКОДНЫЯ ЗАБАВЫ

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры зладзілі фальклорную праграму для дзяцей.

 Дзеці з цікавасцю даведаліся пра тое, як здаўна нашы бабулі выпякалі святочную здобу, якія сакрэты перадавалі з пакалення ў пакаленне і чаму менавіта нашы слонімскія караваі лічацца такімі адмысловымі.

 Не абыйшлося і без забаў і гульняў: усе разам качалі яйкі, спаборнічалі ў спрыце і проста радаваліся вясне.

 

Новости центра

Больше новостей