КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 

Шануем сваё! Захоўваем роднае! Перадаем нашчадкам!

Захавальнікі і папулярызатары нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай бацькаўшчыны — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы — здзейснілі старажытнае святадзейства — выпеклі для маладых традыцыйны для Слонімшчыны вясельны каравай.

Вясельны каравай — не проста хлеб, а сапраўдны мастацкі твор, дзе кожная дэталь мае свой сакральны сэнс. Птушкі на ім сімвалізуюць каханне, каласкі — дабрабыт, а кветкі — маладосць і прыгажосць. У кожны з замесаў цеста былі ўкладзены добрыя думкі і шчырыя малітвы і песні за шчасце новай сям’і.

Праз гэты прыгожы абрад, нашы майстрыхі перадаюць “код народа” — нашы спрадвечныя каштоўнасці і традыцыі, якія яднаюць нас з мінулым і даюць моц для будучыні. Праз пах свежага хлеба і цяпло народнай песні мы папулярызуем тое, што робіць нас беларусамі.

#ДзеньРоднагаСвайго 
#КожнаяпятніцаРоднаёсваё 
#ВяртаннеДаВытокаў
#КухнязВодарамТрадыцый

 

Новости центра

Больше новостей