ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

ТЫДЗЕНЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ

У рамках тыдня традыцыйнай культуры «Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам» майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі пазнавальныя і займальныя майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах — дэкаратыўным роспісе і аплікацыі саломкай для дзяцей Гімназіі №1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма.

Дзеці з інтарэсам малявалі па матывах агоўскага роспісу, старанна рабілі аплікацыю залацістай саломкай.

Ва ўсіх атрымаліся цудоўныя творчыя работы, выкананыя сваімі рукамі.

 

Новости центра

Больше новостей