СМАК ПА-БЕЛАРУСКУ!

Спецыялісты Вялікашылавіцкага цэнтра культуры, сумесна з гаспадыняй Рачко Н.А., зладзілі для маленькіх аднавяскоўцаў кулінарную гасцёўню “Смак беларускай кухні”!

Дзеці з цікавасцю назіралі, як на іх вачах ажывала старая печ, у якую з дапамогай вілак адпраўляліся чыгункі ды патэльні.

Разам з гаспадыняй яны асвойвалі сакрэты нашых прабабуль і гатавалі самыя смачныя нацыянальныя стравы:

бульбачку з чыгунка — гарачую, рассыпістую, прама з печы;

яешню са шкварачкамі — духмяную, прыгатаваную на агні;

дранікі — залацістыя як сонейка.

Стол атрымаўся надзвычай багатым і прыгожым: тут і свежыя гурочкі з памідорамі, і хатняе сальца, і духмяны хлеб. За кубкам гарбаты дзеці і дарослыя дзяліліся ўражаннямі, смяяліся і проста атрымлівалі асалоду ад сустрэчы.

 #ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры

 #БеларускаяКухня

#КожнаяПятніцаРоднаеСваё

 

Новости центра

Больше новостей