XV РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прымаюць удзел у XV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у г.Гродна.

На пляцоўцы «Горад майстроў» спецыялісты прадставілі творчыя калекцыі і сувеніры ручной работы, а таксама дэманструюць майстар-класы па мастацкай кераміцы і аплікацыі саломкай.

У той жа час, на беларускім падворку «Беларусь фестывальная: Свята у свяце» на пляцоўцы Гродзеншчына народная: Крыніцы майстэрства і душы, Іна Пацынка — майстар па вырабе беларускіх традыцыйных лялек распавядае пра сваю калекцыю лялек-беларусак і праводзіць майстар-клас па вырабе лялькі «Жаданніца» для ўсіх аматараў народнай творчасці.

 

Новости центра

Больше новостей