НАШЫ УЗНАГАРОДЫ

ВІНШУЕМ спецыялістаў Слонімскага раённага цэнтра культуры з заслужанымі ўзнагародамі за ўдзел у абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Казкі і паданні майго краю», атрыманымі на абласным фестывалі традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны», які адбыўся ў рамках трэцяга дня заключных мерапрыемстваў XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур на Аўгустоўскім канале: ДЫПЛОМАМ лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» ўзнагароджана Зелянко Марыя — майстр народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры; ДЫПЛОМАМ у намінацыі «За эксперыментаванне з сучасным матэрыялам» узнагароджана Людміла Руткоўская — кіраўнік народнай студыі выяўленчага мастацтва.

Жадаем новых творчых поспехаў і перамог нашым таленавітым калегам!!!

 

Новости центра

Больше новостей