ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Калектыў Слонімскага аддзела рамёстваў у рамках рэалізацыі раённага праекта «Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам» арганізаваў традыцыйны калейдаскоп «Часоў злучная ніць» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Бригантина» Сярэдняй школы №8 імя М.Т.Анішчыка г.Слоніма.

Малыя ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра традыцыйную культуру нашага рэгіёну і элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія бытуюць на Слонімшчыне.

Асабліва дзяцей захапілі творчыя калекцыі майстроў, якія яны дэтальна разглядалі з вялікай зацікаўленасцю.

І безумоўна, усе жадаючыя прынялі ўдзел у майстар-класах па традыцыйных рамёствах: вышыўцы, ткацтве пояса, вырабе абярэгавай лялькі, мастацкай кераміцы, дэкаратыўным роспісе, аплікацыі саломкай.

 

Новости центра

Больше новостей