ЖЫВАЯ КРЫНІЦА НАШАЙ ПЕСНІ: «ЖЫВІЦА» ПАКАРЫЛА ЮБІЛЕЙНАЕ МАЛАДЭЧНА!

На юбілейным, XXV Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі, дзе збіраюцца лепшыя творчыя сілы краіны, вельмі гучна і прыгожа прагучаў голас Прынямонскага краю!

З вялікім гонарам паведамляем, што Гродзенскую вобласць на фестывалі прадставіў славуты Народны ансамбль народнай песні «Жывіца»!

Назва калектыву цалкам апраўдвае сябе: іх спевы — гэта сапраўдная жывая вада, якая наталяе душу кожнага слухача. Нашы артысты выступілі надзвычай годна, прадэманстраваўшы высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, багатую галасавую палітру і непаўторны нацыянальны каларыт.

«Жывіца» паказала ўсяму фестывальнаму Маладзечну, наколькі багатая, самабытная і мілагучная песня жыве на нашай Гродзеншчыне!

 

Новости центра

Больше новостей