КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

У нядзелю, 12 ліпеня, Паўлаўскаю этнагасцёўню наведала турыстычная група з горада Гомеля.

Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” расказалі гасцям пра Паўлаўскія караваі, правялі экскурсію па этнагасцёўні, цікавую анімацыйную праграму “ТРАДЫЦЫЯ ВЫПЕЧКІ КАРАВАЯЎ”, а таксама майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”.

#ВяртаннеДаВытокаў

#КультураСлонімшчыны

 

Новости центра

Больше новостей