НОВЫ НУМАР ГАЗЕТЫ «КУЛЬТУРА» АД 14 ЖНІЎНЯ ЎЖО Ў ПРОДАЖЫ

У СВЕЖЫМ ВЫПУСКУ

 

Юбілейны, V каравай-фэст «Бацькава булка», які 15 жніўня ўпершыню адбудзецца ў рэспубліканскім статусе, збярэ ў Свіслачы найлепшых майстроў хлебапячэння. Сярод іх — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы каравайніцы» са Слонімшчыны. Іх рэцэпты — жывая спадчына, якую беражліва перадаюць з рук у рукі ўжо не адно пакаленне. Чытайце смачна разам з «Культурай».

Вера ў цуды патрэбная не толькі дзецям. Апынуцца ў казцы дапаможа новая стужка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» — прэм’ера рыхтуецца да зімовых свят. Мы пабывалі на здымачнай пляцоўцы і гатовыя распавесці, як ідзе працэс і што там адбываецца. Падрабязнасці — у рубрыцы «Кінасправы».

У сацыяльных сетках пішуць — чайкі напаўняюць нашы гарады. Можа, птушак зацікавілі іх выявы на тэатральных плакатах? Бо амаль адначасова былі прадстаўлены тры розныя прэм’еры чэхаўскай «Чайкі» — у Магілёве, Гродне, Мінску. Апошняя даляцела нават да «Славянскага базару ў Віцебску» і выклікала там фурор.

Чытайце, калі ласка! У нас цікава і карысна!

 

Новости центра

Больше новостей