ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

Выставачную залу «Ад мінулага да сучаснага» аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі дзеці сацыяльна-педагагічнага цэнтра і выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.

Майстры аддзела паказалі наведвальнікам выставачнай залы, наколькі багата беларуская традыцыйная культура: усе ўбачылі старажытныя прадметы быту нашых продкаў, разглядалі шматлікую калекцыю народнага тэкстылю, старанна разміналі льняное палатно поцягам, навівалі нітку на цэўку, захапляліся калекцыямі работ сучасных майстроў Слонімшчыны і з радасцю прынялі ўдзел у вясёлых гульнях.

 

Новости центра

Больше новостей