РОДНАЕ! СВАЁ!

У другую нядзелю кастрычніка ў гарадскім парку Слоніма традыцыйная рэтра-пляцоўка для сталых людзей набыла новы каларыт!!!

Мерапрыемства адбылося ў народным стылі. Асаблівы настрой ўсім наведвальнікам стваралі вядомыя песні беларускіх выканаўцаў! Не абышлося і без усім вядомай і ўсімі любімай беларускай народнай полькі!

Асаблівай, знакавай падзеяй стала прэзентацыя гімна рэтра-пляцовак горада над Шчарай, які з дапамогай штучнага інтэлекту стварылі госці нашага мерапрыемства з горада Баранавічы!

Самыя актыўныя прынялі ўдзел у традыцыйным розыгрышы!!!

Мерапрыемства адбылося ў атмасферы шчырага сяброўства і выдатнага настрою!!!

 

Новости центра

Больше новостей