КОЖНАЯ ПЯТНІЦА- РОДНАЕ, СВАЁ!

9 кастрычніка ў Слонімскім раённым цэнтры культуры адбылася прэм’ера анімацыйнага фільма «Волчок» Нацыянальнай студыі «Беларусьфільм » для вучняў сярэдніх школ горада Слоніма!

Галоўны герой-маленькае ваўчаня, якому цікава ўсё на свеце. Ён імкнецца да прыгод і разам з сябрамі-зверанятамі раз-пораз трапляе ў незвычайныя сітуацыі. Мультфільм мае забаўляльна-пазнавальны характар і ў той жа час падымаем тэмы, якія цікавыя дарослым: хто я, якое месца займаю ў грамадстве, чаму мы ўсе вельмі падобныя і ў той жа час розныя, чаму ў кожнага ёсць свая індывідуальнасць, якая вызначае захапленні і нават прафесію.

Анімацыйны фільм «Волчок » будзе цікавы і дзецям, і дарослым!

 

Новости центра

Больше новостей