КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА МАЁЙ СЯМ'І

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё выстаўкі з фонда сям’і Кавальчук «Культурная спадчына маёй сям’і», прысвечанай Тыдню бацькоўскага кахання.

У экспазіцыі прадстаўлены абразцы народнага тэкстылю, створанага ўмелымі рукамі жанчын гэтай таленавітай сям’і: лапікавая коўдра і вязаныя шыдэлкам капы, саматканыя рушнікі і посцілкі Веры Ісаакаўны Русак (1878 г.н.), вышытая роўняддзю сурвэтка Соф’і Сямёнаўны Чэўс (1925 г.н.), самаробны дыван у набіўной тэхніцы Галіны Аляксееўны Кавальчук (1946 г.н.), абразец царкоўнага шыцця інакіні Юліаніі (1968 г.н.).

З яскравых фотаздымкаў мы бачым радасныя ўсмешкі чатырох пакаленняў гэтай цудоўнай сям’і.

Экспанаты, што дэманструюцца на выстаўцы, з’яўляюцца не проста рэчамі, а сапраўднай сувяззю пакаленняў і народнай памяццю.

 

ВІДЭФАКТ

Выстаўка з фонду сям’і Кавальчук «Культурная спадчына маёй сям’і».

 

Новости центра

Больше новостей