КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА МАЁЙ СЯМ'І

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі арт-час у рамках выстаўкі народнай творчасці з асабістага архіва сям’і Кавальчук «Культурная спадчына маёй сям’і», у рамках правядзення Тыдня бацькоўскага кахання для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна і жыхароў г. Слоніма.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй жыцця, народнай творчасцю некалькіх пакаленняў гэтай таленавітай і працавітай сям’і, уважліва разглядалі цудоўння работы і старыя фотаздымкі, слухалі калісьці напісаныя гаспадарамі душэўныя вершы аб родным краі і засталіся пад вельмі добрымі ўражаннямі і пачуццямі.

Зберагаем сямейныя рэліквіі разам!

 

Новости центра

Больше новостей