АЖУРНЫ ЦУД

У рамках раённага праекта «Вторая молодость души» сталыя ўдзельніцы народнай студыі выяўленчага мастацтва далучыліся да Тыдня роднай мовы!

Кіраўнік калектыву Руткоўская Людміла Георгіеўна правяла для студыйцаў майстар-клас па выцінанцы «Жывая спадчына: ад мінулага да будучыні».

Пад чулым кіраўніцтвам Людмілы Георгіеўны, звычайная папера па-сапраўднаму «ажывала» у руках жанчын!

З вялікім натхненнем і захапленнем удзельніцы слухалі цікавыя апавяданні кіраўніка пра адну з найкаштоўнейшых беларускіх традыцый!

Як носьбіт практык беларускага мастацтва выцінанкі, Руткоўская Людміла Георгіеўна надае шмат працы па яго захаванню і папулярызацыі, і мерапрыемства ў Тыдзень роднай мовы з’яўляецца таму выдатным пацверджаннем!

 

Новости центра

Больше новостей