СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў праведзены раённы семінар-практыкум
«Народная творчасць у сучаснай святочнай культуры беларусаў: зберажэнне, папулярызацыя і прывабліванне насельніцтва да беларускіх традыцый святкавання Вербнай нядзелі і Вялікадня».

Семінар распачаўся з выступлення клірыка Святатроіцкага сабора Слоніма Мікалая Савіцкага.

На семінар былі запрошаны: Алена Садаўнічая — загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Мастоўскага раённага цэнтра культуры, якая паведаміла пра  тэхнікі роспісу яек на Вялікдзень і правяла майстар-клас па пісанцы, Ірына Шавельская — майстар народных мастацкіх рамёстваў Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра — навучыла ўдзельнікаў семінара вырабу Гродзенскай вярбы, а носьбіт Беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне.

 Людміла Руткоўская паведаміла пра ўпрыгожванне жылля выцінанкай у святочныя дні.

Традыцыі святкавання Вербнай нядзелі і Вялікадня — значная культурна-рэлігійная каштоўнасць, якую мы зберагаем.

 

Новости центра

Больше новостей