АДКРЫЦЦЁ ПЕРСАНАЛЬНАЙ ВЫСТАЎКІ ТАМАРЫ СЦЯЦЭНКА "ФАРБЫ МАЙГО ЛЕТА"

У Слонімскім раённым цэнтры культуры пачала работу натхняльная экспазіцыя вядомай мастачкі і майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выставачная зала ўпрыгожана багаццем карцін з выявай далікатных кветак, хараством роднай прыроды і самых любімых, маляўнічых куткоў нашай радзімы.

Экспазіцыю гарманічна дапоўнілі ўнікальныя габелены ручной працы, якія ствараюць адчуванне гармоніі.

Адкрыццё выстаўкі стала сапраўдным прызнаннем у каханні да роднага краю, падарыўшы першым гасцям глыбокія эмоцыі і летняе натхненне.

 #КожнаяПятніцаРоднаеСваё

 

Новости центра

Больше новостей