“БЛАКІТ НЯБЁСАЎ” НА СЛОНІМШЧЫНЕ!

26 ліпеня, у 10 юбілейны год, аграгарадок Міжэвічы ператварыўся ў цэнтр самабытнай культуры, дзе разгарнулася свята ў гонар лёну — каштоўнай расліны, упамянутай ў песнях і захаванай на гербе Беларусі.

Свята аб’яднала людзей розных пакаленняў. Прысутныя любаваліся ільняным адзеннем, каштавалі незвычайныя пачастункі і асвойвалі народныя рамёствы на майстар-класах пад спевы народнага вакальнага ансамбля “Рябинушка”, узорнай студыі “Шанс” і артыстаў мясцовага цэнтра культуры.

Малодшае пакаленне шчыра радавалася атракцыёнам і прысмакам, а прыгожыя фотазоны пакінулі кожнаму напамін пра гэтае цёплае свята.

#КультураСлонімшчыны

 #БрэндыГродзеншчыны

 

ВІДЭААГЛЯД СВЯТА ЛЁНУ “БЛАКІТ НЯБЁСАЎ”

аг.Міжэвічы Слонімскага раёна.

 #КультураСлонімшчыны

#БрэндыГродзеншчыны

 

Новости центра

Больше новостей