Запрашаем вас у сэрца беларускага праваслаўя — жывапісны аграгарадок Жыровіцы — на Х фестываль духоўнай і патрыятычнай музыкі і песні «Жыровіцкае свята».
Вас чакае насычаная праграма, у якой выступяць лепшыя вакальныя, харавыя і харэаграфічныя калектывы г.Слоніма, а таксама спецыяльныя госці — славуты ансамбль песні і танца ўнутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь і легендарныя «Песняры», якія падораць усім гасцям любімыя хіты.
ПРЫХОДЗЬЦЕ ЎСЁЙ СЯМ’ЁЙ! БУДЗЕ ЦІКАВА, СВЯТОЧНА І ДУШЭЎНА
ТОРЖЕСТВЕННОЕ ОТКРЫТИЕ
ТОРЖЕСТВЕННОЕ ОТКРЫТИЕ Х ЮБИЛЕЙНОГО ФЕСТИВАЛЯ «ЖЫРОВІЦКАЕ СВЯТА».
Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры разам з майстрамі Слонімшчыны, Бераставіччыны, Мастоўшчыны, Зельвеншчыны, Навагрудчыны і іншых раёнаў Беларусі, прымалі ўдзел у X фестывалі ў гонар святкавання з’яўлення абразу Божай Маці Жыровіцкая «ЖЫРОВІЦКАЕ СВЯТА».
Майстры дэманстравалі свае работы ў тэхніках: дэкаратыўнага роспісу па шкле, карункапляценні, вышыўцы, аплікацыі саломкай, выцінанцы, саломапляценні, разьбе па дрэве, валянні з воўны, ганчарстве і інш..
Кожны жадаючы змог прыняць удзел у традыцыйных майстар-класах, набыць сувеніры ручной работы і сфатаграфавацца на арыгінальнай фотазоне.
КОНЦЕРТНАЯ ПРОГРАММА
Концертная программа участников Х ЮБИЛЕЙНОГО ФЕСТИВАЛЯ «ЖЫРОВІЦКАЕ СВЯТА».